Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш за Максіма


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Беларусь гатовая на любыя захады для нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў. Бюджэт на новы год прыняты без паправак і заўваг. Выдаткі на ўтрыманьне КДБ павялічваюцца на 23%, на культуру скарачаюцца на 19%. Сёньня пачынаюцца паэтычныя чытаньні ў абарону музэя Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесьці. Музэй Багдановіча хочуць закрыць як юрыдычную адзінку і залучыць яго у Музэй беларускай літаратуры. У 2014 годзе Беларусь мае намер распачаць будоўлю першай антарктычнай станцыі. У бюджэце на дасьледаваньні Антарктыды выдзяляюцца 6,5 мільярдаў рублёў. На кіеўскім мітынгу ў падтрымку прэзыдэнта Віктара Януковіча — на так званым «Антымайдане» —у выхадныя  выступіў вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Песьняры». Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG