Якім быў 2013 год для беларускай мовы? Ці пашырылася беларускамоўная прастора ў беларускім грамадзтве? Што павінна адбыцца ў дзяржаве, грамадзтве, каб беларуская мова нарэшце запанавала ў краіне, каб на ёй загаварыў кожны грамадзянін Беларусі? І якім можа стацца надыходзячы 2014 год для беларускай мовы? Вынікі году падсумоўваюць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, гісторык Алег Трусаў і малады паэт, актыўны прапагандыст беларускай мовы ў сацыяльных сетках інтэрнэту Алесь Сьнег. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.