Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Портнікаў, які на Эўрамайдане адчуў, як жывуць беларусы


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Госьцем эфіру будзе палітычны аглядальнік Свабоды, украінскі журналіст Віталь Портнікаў, які сёньня напісаў ў Фэфсбуку: «Майдан стаіць. «Бэркут» адышоў ад кіеўскай мэрыі. Кідаюцца ў вочы беларускія нацыянальныя сьцягі каля сцэны. Нашы суседзі жывуць у падобным кашмары амаль 20 гадоў. Я шмат пісаў пра гэта, але толькі сёньня зразумеў, як гэта бывае». Вас таксама чакае жывое ўключэньне з Эўрамайдану ў Кіеве карэспандэнткі Свабоды Аляксандры Дынько. У бліц-аналізе з праваабаронцай Тацянай Равякай – Чаму беларускія ўлады гэтак жорстка нэгатыўна ставяцца да ЛГБТ-супольнасьці? Як беларускае грамадзтва ў цэлым ставіцца да правоў сэксуальных мяншыняў? Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG