Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі ў Беларусі скончыцца конкурс турэмнай літаратуры?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча, заснаваную сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода, атрымаў палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду ў Магадан». Госьць эфіру – журналістка Свабоды Ганна Соўсь, якая зьяўляецца членам журы прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сярод тэмаў гутаркі зь ёй: – чаму беларускія турмы ня надта адрозьніваюцца ад савецкіх? – калі адпадзе патрэба ў конкурсе турэмнай літаратуры? – чаму вучыць турма і чаму яна ня вучыць? Рэпартаж з Эўрамайдану нашай спэцыяльнай карэспандэнткі Аляксандры Дынько. У менскай выставачнай галерэі «Цэх» адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Міжнароднай выставы World Press Photo. Чым характарызуецца кадравая палітыка апошніх 20-ці гадоў? Чаму кіраўнікі розных узроўняў баяцца праяўляць ініцыятыву? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе. Апытаньне ў Берасьці. Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі? Апытаньне ў Гомелі. Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG