Чаму павялічыліся расейскія субсыдыі афіцыйнаму Менску, чаму адбылася калійная вайна? Як магчыма спрагназаваць тэндэнцыі наступнага году, ці пагодзіцца Масква адмяніць вяртаньне мытаў за нафту ў расейскі бюджэт (а гэта 4 мільярды даляраў штогод)? Вынікі году ў беларуска-расейскіх дачыненьнях у перадачы “Праскі акцэнт” падводзяць галоўны рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль, дацэнт Маскоўскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш і аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў