Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі чакаць экстрадыцыі Баўмгертнэра? (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Міністар замежных спраў Макей заявіў, што праваахоўныя органы ўжо «прапрацоўваюць» пытаньне экстрадыцыі арыштаванага ў Беларусі гендырэктара «Беларуськалію». Яшчэ ў праграме: На волю з ізалятара на Акрэсьціна выйшаў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які адбыў 5 сутак арышту за ўдзел у пікеце памяці загінулага на Валадарцы Ігара Пцічкіна. У менскай Галерэі «Ў» журналіст Аляксандр Тамковіч сёньня прэзэнтаваў сваю 20-ю па ліку кнігу, якая называецца «Найноўшая гісторыя ў асобах». Як людзі рэагуюць на павольнае, але няспыннае абясцэньваньне нацыянальнай валюты, ці баяцца дэвальвацыі, што абяцаюць улады, і якія прагнозы даюць экспэрты? У Менску распачаўся маратон салідарнасьці з ксяндзом Уладзіславам Лазарам, якога ўжо амаль паўгоду трымаюць ў турме КДБ паводле абвінавачаньня ў перадачы грошай асобе, падазраванай ў шпіянажы. Першы судовы працэс у дачыненьні да кіроўцы, які двойчы цягам году быў затрыманы ў стане алькагольнага ап’яненьня, адзначыўся надзвычай жорсткімі санкцыямі.

XS
SM
MD
LG