Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе з Батурам, Турам і Пераслаўцавым?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Кіраўнік Беларусі звольніў намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Тура, старшыню Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру і старшыню канцэрну "Бел-лес-папера-прам" Аляксандра Пераслаўцава за невыкананьне сваіх загадаў Выкладчыцкі калектыў Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту на мяжы расколу. Створана плятформа «За новы ЭГУ». Частка выкладчыкаў хоча альтэрнатывы рэктару Міхайлаву У беларускага тэлеканалу Белсат, што вяшчае з тэрыторыі Польшчы, знайшоўся канкурэнт, які аспрэчвае назву каналу. Дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛСАТ–плюс» Андрэй Белякоў зьбіраецца другі раз падаць у суд На Магілёўшчыне ў Асіповіцкім раёне ўлады наважыліся ліквідаваць Сьвіслацкі сельсавет у сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зьменамі ў раёне. Вяскоўцы выступілі супраць і сабралі сямсот подпісаў за тое, каб сельсавет застаўся. Беларускія геі рыхтуюцца да чарговай спробы правядзеньня ў Менску гей-прайду, а таксама "Прайд-тыдня" на пачатку сьнежня. Пачынаючы з 1999 году ніводная публічная акцыя "Менскага гей-прайду" не была санкцыянаваная ўладамі Апытаньне ў Горадні: Беларусь увайшла ў дваццатку самых мілітарызаваных краін сьвету. Ці патрэбныя Беларусі такая армія і такія выдаткі на абарону? І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio 

XS
SM
MD
LG