Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: Пазьняк згадвае Дзяды-88


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Нашым госьцем будзе Андрэй Бандарэнка, кіраўнік праваабарончай установы «Плятформа» і былы палітвязень. Мы пагутарым пра далучэньне да сьпісу неўязных у Эўразьвяз начальніка бабруйскай калёніі № 2 Аляксандра Какуніна і ягонага намесьніка Юрыя Трутко. У праграме таксама пра тое, хто зьнік са сьпісу неўязных, а ў бліц-аналізе палітоляг Андрэй Фёдараў разважае пра рашэньне Эўразьвязу працягнуць санкцыі яшчэ на год. 25 гадоў таму, 30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У нашым эфіры пра тыя падзеі гаворыць Зянон Пазьняк. Таксама ў праграме – на Магілёўшчыне на 148 прадпрыемствах затрымліваюць заробкі, а ў Менску і Барысаве людзей зь дзяржаўных прадпрыемстваў фактычна зганяюць на будоўлі спартовых аб'ектаў. Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Эўразьвяз працягнуў візавыя і маёмасныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў масавым парушэньні правоў чалавека. Як вы да гэтага паставіліся? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG