Якія тэндэнцыі замацоўваюцца на постсавецкай прасторы ў выніку менскіх самітаў 24- і 25 кастрычніка? Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў вымушана становяцца ўсё большымі саюзьнікамі дзеля процівагі расейскаму панаваньню ў розных інтэграцыйных утварэньнях? Якія шанцы на дадзены момант у эўрапейскіх палітыкаў павялічыць прывабнасьць эўрапейскага вэктару для беларускага кіраўніцтва? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў "Праскім акцэнце" адказваюць палітоляг Дзяніс Мельянцоў, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш, дырэктар дасьледаваньняў Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. Вядучы - Віталь Цыганкоў.