Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці сапраўды беларускі сувэрэнітэт не ікона? (1)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Візавыя і эканамічныя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі будуць падоўжаныя яшчэ на адзін год, пачынаючы зь лістапада. Такі крок вынікае з узгодненага раней мэханізму дзеяньня санкцыяў, паколькі ў турмах застаюцца палітвязьні Падчас сустрэчы з з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін СНД Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён ня супраць, каб «Уралкалій» узначаліў Гуцэрыеў і што беларускі сувэрэнітэт не ікона, на якую трэба маліцца У Мазыры на нафтаперапрацоўчым заводзе актывісты пярвічнай арганізацыі Незалежнага прафсаюзу часова прыпынілі галадоўку. Чакаецца сустрэча прафсаюзных лідэраў з кіраўніцтвам канцэрну «Белнафтахім» Апазыцыйная лэйбарысцкая партыя ў Вялікай Брытані выказала засьцярогі што да фінансаваньня падрыхтоўкі беларускіх міліцыянтаў і памежнікаў і закупу для іх абсталяваньня, якое адбываецца праз фонд Europe-Aid у Брусэлі. У Менску на мэмарыяле «Яма» адзначылі 70-ю гадавіну зьнішчэньня Менскага гета, якое адбылося 21 кастрычніка 1943 году На Магілёўшчыне імкліва разбураецца Быхаўскі замак. На кансэрвацыю нестае грошай. Выдзеленых сродкаў сёлета хапіла на аднаўленьне дзьвюх вежаў і на ўпарадкаваньне прылеглай да замка тэрыторыі Апытаньне ў Горадні: «Ці зрабілі Вы нейкія захады, каб засьцерагчыся ад магчымай дэвальвацыі?» Сёньня мы просім вас адказаць на пытаньне, ці згодныя вы з выказваньнем Аляксандра Лукашэнкі, што сувэрэнітэт Беларусі не ікона, на якую трэба маліцца? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG