У нямецкім Франкфурце-на-Майне адбываецца самы вялікі ў сьвеце кніжны кірмаш. Упершыню на ім і беларускі стэнд. Куратары праекту сьцьвярджаюць, што імкнуліся падаць беларускую літаратуру максымальна адэкватна: для выставы яны адабралі восем кніг васьмі беларускіх аўтараў. Якой паўстане Беларусь для замежнага чытача з гэтых твораў? Ці будзе спрыяць папулярнасьці на радзіме посьпех аўтара за мяжой? Ці можна сказаць, што беларуская літаратура перажывае час уздыму? Пра гэта ды іншае мы будзем гаварыць з госьцем эфіру – пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам, які ўдзельнічае ў франкфурцкім кірмашы. Якую апошнюю кніжку беларускага аўтара вы чыталі? А калі не чытаеце іх – то чаму? Патэлефануйце ў эфір і падзяліцеся сваім меркаваньнем. Тэлефон 651 42 04. або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.