Жывыя Свабода з Аленай Ціхановіч: ці разумна крытыкаваць уладу? (2)
Два сьвежыя выпадкі – блогера са Светлагорску, у якога забралі кампутар, і лекара зь Віцебску, якога зьмясьцілі ў “псыхушку”, прадыктавалі галоўную тэму на сёньня: наколькі адказная рэч – крытыка ўлады, якія яна мае правілы і наступствы? Ці разумна крытыкаваць уладу, калі на яе баку сіла? Эксклюзіўна ў гэтым эфіры: званок лекара Пастнова з псыхбальніцы , новыя дэталі са Сьветлагорску (даўгі за дом старшыні перапісваюць пяць гадоў). Далучайцеся да абмеркаваньня: тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.