Лета з Ганнай Соўсь. Як бы вы ацанілі працу беларускай міліцыі? (1)
Сёньня ў эфіры мы — падамо падрабязнасьці жыцьця Сьвятланы Маркіяновіч, якая знаходзіцца ў сырыйскім палоне і ў відэароліку прызнаецца ў працы на групоўку «Хізбала» — паведамім пра сытуацыю ў Каіры, дзе ў сутыкненьнях забітыя дзясяткі чалавек — раскажам пра выпадкі, калі людзі спрабавалі аспрэчыць дзеяньні міліцыянтаў і што з гэтага атрымалася — паспрабуем разабрацца, чаму праект ахоўных зонаў ля Курапатаў фінансуе забаўляльны цэнтар «Бульбаш-хол» — зробім агляд гучных карупцыйных справаў — накіруемся ў вёску Сумарокава, жыхары якой пратэстуюць супраць уладаў, якія загадваць забіць сьвіней — распытаем выкладчыкаў і студэнтаў Мазырскага пэдунівэрсытэту, чаму прафэсія настаўніка стала непрэстыжнай Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: Як бы вы ацанілі працу беларускай міліцыі? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.