Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

На радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну адбылося ўручэньне сёлетняй прэміі «За свабоду думкі», заснаванай кіраўніком Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам. Ляўрэатамі сталі сьпявак Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін. У Менску сябры, калегі і грамадзкасьць ушанавалі памяць Васіля Быкава. Сёньня — 89-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прыняла закон пра жорсткую крымінальную адказнасьць і канфіскацыю аўто ў п’яных кіроўцаў У падкамітэце правоў чалавека Эўрапарлямэнту праваабаронцы Уладзімер Лабковіч і Алена Танкачова скрытыкавалі праект дакладу Юстаса Палецкіса аб сытуацыі ў Беларусі Кіраўніка непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча аштрафавалі на 4 мільёны рублёў, а 82-гадовую пэнсіянэрку Вераніку Себасьцяновіч — на 2.5 мільёны. Іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мэрапрыемства і ва ўсталяваньні крыжа ў памяць жаўнераў Арміі Краёвай. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG