Якая лёгіка стаіць за раптоўным паваротам беларускіх уладаў да палітычных “замаразкаў”? Наколькі імаверна, што Эўропа падтрымае эканамічныя санкцыі адносна Беларусі, уведзеныя Злучанымі Штатамі? Якую ролю адыгрывае расейскі фактар ў цяперашніх палітычных “замаразках” у Беларусі? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць намесьнік рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч, нямецкі палітоляг Марцін Шон і рэдактар часопісу “Россия в глобальной политике” Фёдар Лук’янаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.