У ХV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўзялі ўдзел каля шасьцісот айчынных і замежных выдавецтваў, у тым ліку з Ізраілю, які сёлета быў ганаровым госьцем беларускага кнігавыдавецкага фэсту. Яшчэ адной знакавай падзеяй выставы сталася прэзэнтацыя Збору твораў Васіля Быкава, які выдае маскоўскае выдавецтва “Время”. Чаму творы Быкава не выходзяць у нас? На гэтае ды іншыя пытаньні адказвае прыватны выдавец Зьміцер Колас.