Наколькі значнай зьяўляецца зьмена пакаленьняў у беларускай уладзе? Чым маладое пакаленьне беларускай кіруючай эліты адрозьніваецца ад сваіх папярэднікаў? Як адбываецца зьмена пакаленьняў у апазыцыі? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, рэдактар часопісу “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, грамадзкая дзяячка, старшыня Віцебскай філіі АГП Вольга Карач і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў Дзяніс Мельянцоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.