Ці можа ўвядзеньне “карты паляка” прывесьці ў Беларусі да міжэтнічных канфліктаў, як тое сьцьвярджаюць беларускія ўлады? Ці спародзіць гэты прывілей падвойную дзяржаўную ляяльнасьць беларускіх палякаў? Наколькі “карта паляка” стасуецца зь міжнародным правам і міжнароднай практыкай? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, аналітык нашага радыё Ян Максімюк і карэспандэнт “Газэты выборчай” па Беларусі Андрэй Пачобут. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.