Ці сапраўды ў беларускай эканамічнай палітыцы пачаўся паварот у бок лібэралізацыі? У чым прычыны, якія межы і якія небясьпекі гэтай зьмены? Якія сацыяльныя групы зацікаўленыя ў захаваньні і ў зьмене ранейшай эканамічнай палітыкі? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін, эканаміст Міхась Залескі і супрацоўніца Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту Алена Ракава. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.