У Аўстралію штогод прыяжджае некалькі дзясяткаў чалавек зь Беларусі. Сярод іх – эканамічныя эмігранты, людзі, якія з розных прычынаў шукаюць палітычнага прытулку. Як сустракае іх аўстралійскі ўрад, як ставяцца да іх мясцовыя беларускія арганізацыі, ці дапамагаюць суайчыньнікам, ці спрыяе новая эміграцыя пашырэньню беларускай грамадзкай актыўнасьці ў Аўстраліі?