Вынікі рэфэрэндуму ў Ірляндыі, на якім быў адхілены праект рэформы Эўразьвязу – гэта перамога ці параза? Ці заўсёды народ мае рацыю? Якія наступствы будзе мець ірляндзкі плебісцыт для аб’яднанай Эўропы, у тым ліку і для пэрспэктываў яе пашырэньня? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць аналітык нашага радыё Ян Максімюк, журналіст Віталь Портнікаў і былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.