Днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра пераход школьнай адукацыі на 11-ці гадовую сыстэму навучаньня. Гэта прывядзе, сярод іншага , і да скарачэньня колькасьці гуманітарных дысцыплінаў. Якія наступствы такога рашэньня? Ці можа пагроза масавых скарачэньняў настаўнікаў прымусіць іх да большай грамадзкай актыўнасьці? Гэтыя тэмы ў "Праскім акцэнце" абмяркоўваюць настаўніца гісторыі і усясьветнай мастацкай культуры Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёну Натальля Ільініч і намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка. Вядзе передачу Сяргей Навумчык.