Больш за васемсот гадоў “Слова пра паход Ігара” лічылася ананімным. А між тым, яшчэ паўстагодзьдзя таму маскоўскі дасьледчык Аляксандар Зімін аргумэнтавана давёў, што аўтарам славутага шэдэўра мог быць беларус Іван Быкоўскі. І толькі нядаўна ягоная праца пабачыла сьвет у Санкт-Пецярбургу, на жаль, пасьля сьмерці навукоўца. Праблема аўтарства “Слова пра паход Ігара” – тэма гутаркі Міхася Скоблы з супрацоўнікам Нацыянальнай Акадэміі навук, дасьледчыкам беларускай старажытнай літаратуры Вячаславам Чамярыцкім.