Наколькі ўстойлівы і эфэктыўны беларускі рэжым? У якой ступені хаду найноўшай беларускай гісторыі вызначаў і вызначае брак нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў? Якія варыянты трансфармацыі мае беларуская сацыяльна-эканамічная сыстэма? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць дактарант "European University Institute" у Флярэнцыі Аляксей Пікулік, палітоляг Юры Чавусаў і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.