Ці сапраўды ўлада дапусьціць, каб на восеньскіх выбарах некалькі апазыцыянэраў сталі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, на што Аляксандар Лукашэнка намякаў у інтэрвію агенцтву “Reuters” на гэтым тыдні? Ці гатовая апазыцыя да такога павароту падзеяў? У чым перавагі і хібы байкоту парлямэнцкіх выбараў, да якога заклікаюць некаторыя палітыкі і палітычныя арганізацыі? На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку: кіраўнік “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч і лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.