Апошнім часам міжнародная супольнасьць удзяляе значную ўвагу сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Чым гэта можна патлумачыць? Ці апраўданыя папрокі на адрас Эўразьвязу за ігнараваньне гэтай праблемы? Ці садзейнічае міжнародная ўвага паляпшэньню сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” дактарант Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргей Богдан і рэдактар аналітычнага бюлетэня “Беларускі тыдзень” Аляксандр Класкоўскі.