Чым можна патлумачыць нядаўнія спробы беларускіх уладаў зрабіць крокі насустрач Эўропе? Як далёка ў гэтым руху насустрач могуць пайсьці абодва бакі? Ці мае Расея пляны палітычнага паглынаньня Беларусі? Над гэтымі праблемамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітолягі Вячаслаў Пазьняк і Андрэй Фёдараў і ўкраінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.