Як выглядае беларуская эканоміка ва ўсясьветным і рэгіянальным крызiсным кантэксьце? Што ў крызiсныя часы залежыць ад ўлады? Ці патрэбная ў крызiсе лібэралізацыя эканомікі, пра якую зараз гавораць і незалежныя эканамісты, і МВФ, і ўрад? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць наш эканамічны аглядальнік Стась Івашкевіч, кіраўнік цэнтру імя Мізэса, намесьнік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і фінансавы аналітык Сяргей Чалы.