Чым ёсьць і чым можа стаць беларускі парлямэнт? Якія тэмы будуць у цэнтры перадвыбарчай кампаніі? Наколькі людзі ўлады зацікаўленыя ў тым, каб рабіцца дэпутатамі? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Паўлюк Быкоўскі, намесьнік старшыні БНФ Юрась Губарэвіч і пісьменьнік Алесь Чобат. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.