Сёньня госьці і тэмы эфіру: Вячка Станкевіч, папярэдні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода , раскажа пра сваю жонку-спадарожніцу і яе мэмуары пра жыцьцё ў Эўропе ў часы падзеньня кумунізму. Рэнэ Лявінскі – чэскі драматург, які напісаў дзіцячую п’есу паводле лістоў з турмы Андрэя Саньнікава да сына Чынгіс Султансой – журналістка Свабоды з Баку дасьць ацэнку маштабам азэрбайджанскай амністыі і ўзрастаючай ролі першай дамы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.