У Менску, у сквэры Янкі Купалы адбылася маёўка, якую арганізавала афіцыйная Фэдэрацыя прафсаюзаў беларуская. Шырока прадаваліся шашлыкі, піва і гарэлка. У Берасьці ўпершыню за 11 гадоў адбылася санкцыянаваная ўладамі апазыцыйная дэманстрацыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных 1 траўня Ці сьвяткуюць людзі 1 траўня і ці дастаткова яны свабодныя, каб выказваць нязгоду з адміністрацыяй сваіх прадпрыемстваў? Апытаньні ў Горадні і Гомелі Чым уладам Беларусі не падабаецца польская ініцыятыва “Вольная Беларусь”? Міліцыянты склалі пратакол на члена КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава за антыядзерны пікет і паведамілі, што 6 траўня накіруюць дакумэнты ў суд. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.