Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што новыя крэдыты могуць быць выдзеленыя Беларусі толькі на мадэрнізацыю сумесных інтэграцыйных праектаў. Чаму Расея ўвесь час выстаўляе пэўныя строгія ўмовы для выдзяленьня грошай, але ў выніку дае іх нават тады, калі Менск не выконвае ніякіх умоваў? Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка ўсе больш трапляе ў залежнасьць ад Масквы і ці можа гульня з Захадам зьнізіць гэтую залежнасьць? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы "Экспэртыза Свабоды" абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш і экспэрт лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.