Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода бяз гальштукаў: Самалёт для прэзыдэнта 2


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:53 0:00
Наўпроставы лінк

У першай перадачы Самалёт для прэзыдэнта мы абмяркоўвалі, што ёсьць каштоўнасьцямі (сапраўднымі і несапраўднымі) для аўтарытарных кіраўнікоў — дарагія самалёты, гадзіньнікі ды іншыя атрыбуты раскошы. У перадачы «Самалёт для прэзыдэнта — 2» пагаворым пра адваротныя прыклады, калі прэзыдэнты лётаюць рэйсамі танных авіякампаній і дэманструюць сьціпласьць, як прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, езьдзяць грамадзкім транспартам, як брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмеран, скарачаюць сабе заробкі як амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама і прынцыпова адмаўляюцца ад усяго дарагога, як новы папа рымскі Францішак. Што гэта — добрая піяр-кампанія ці новы трэнд сучасных палітыкаў? Ці адсутнасьць раскошы ў кіраўнікоў сьведчыць пра іх дэмакратычнасьць? Калі сьціпласьць у расходах лідэраў недапушчальная? Гэта ды іншае абмяркоўваюць у «Свабодзе бяз гальштукаў» Сяргей Навумчык, Вячаслаў Ракіцкі і вядучы «Праекту Эўропа» рускай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў і вядоўца Ганна Соўсь.

XS
SM
MD
LG