Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Ганнай Соўсь (ПАЎТОР)


Жывая Свабода з Ганнай Соўсь (ПАЎТОР)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Ці трэба музыкам удзельнічаць у палітыцы? Чакаем вашых адказаў на Вэлкомаўскі нумар 651 42 04 ад 20 да 21 гадзіны, а таксама ў любы час на менскі аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio. З госьцем «Свабоды» вядомым расейскім публіцыстам і музычным крытыкам Арцёміем Троіцкім пагаворым пра масткоў на барыкадах, беларускіх музыкаў у Расеі і пра тое, дзе горш з дэмакратыяй — у Беларусі ці Расеі. Яшчэ адзін госьць Свабоды — Генік Лойка ў жывым эфіры раскажа пра тое, як негвалтоўны супраціў дапамагае змагацца і перамагаць. Таксама вас чакае: Рэакцыя Сяргея Міхалка на порна-скандал у эфіры БелМузТВ. «Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча цяпер па-ангельску і па-расейску. Якія мовы перавыданьня наступныя? Ці застанецца Вольга Класкоўская ў швэдзкай турме? Вынікі сёньняшняга судовага паседжаньня. Рэпартаж з затопленых вёсак Жыткавіцкага раёну. Чакаю вашых прапановаў і камэнтароў. Пішыце мне ў Фэйсбук — Hanna Sous.

XS
SM
MD
LG