Сёньня – міжнародны дзень цыганоў. Госьць праграмы – Алег Казлоўскі, лідэр цыганскай дыяспары Беларусі. Задаць яму пытаньне можна па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio. Ва Ўкраіне амніставалі палітвязьняў. Ці варта чакаць падобнага працэсу ў Беларусі? Памерла Маргарэт Тэтчэр. Як гісторыя ацэніць яе найважнейшыя дасягненьні? Беларускія дарогі пасьля зімы. Ці ёсьць альтэрнатыва «ямачнаму рамонту»?