Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам (ПАЎТОР)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Затрыманы апошні зь беларускіх «злодзеяў у законе», які заставаўся на волі – Аляксандар Цімашэнка (мянушкі «Бор», «Цімоха Гомельскі»). Пра арганізаваную злачыннасьць – гутарка з карэспандэнтам інтэрнэт-выданьня naviny.by Віктарам Федаровічам. Задаць яму пытаньне можна па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio. Грамадзянка Польшчы Тэрэса Стшэлец, якая дамагаецца дазволу на выезд зь Беларусі дамоў у Польшчу, з 8 красавіка абвясьціла галадоўку. Лідэры руху «За свабоду», кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ заклікалі Эўразьвяз у аднабаковым парадку максымальна спрасьціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі і правілы стварэньня сумесных прадпрыемстваў, а таксама пашырыць магчымасьці для беларусаў атрымліваць эўрапейскую адукацыю. Наколькі гэты заклік можа быць пачуты – у бліц-аналізе  палітоляга Дзяніса Мельянцова. Прагучаць песьні гурту «Уліс», Жака Брэля, якому сёньня магло б споўніцца 84 гады, а таксама гурту «Нірвана», чый лідэр Курт Кобэйн скончыў самагубствам 19 гадоў таму.

XS
SM
MD
LG