У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Куды імкнуцца скіраваць выбарчы працэс беларускія ўлады?” Цэнтрвыбаркам прапанаваў зьмены ў выбарчае заканадаўства. Да чаго прывядзе пашырэньне правоў грамадзкіх аб'яднаньняў? Як паўплывае на выбарчы працэс павялічэньне ролі выбарчых фондаў? Чаму ўлады спужаліся байкоту? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” палітоляг Юрый Чавусаў і першы намесьнік старшыні Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.