У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Што хаваецца за нафтавым канфліктам паміж Беларусьсю і Расеяй?” Агенцтва «Прайм» паведаміла, што Расея патрабуе ад Беларусі вярнуць 1,5 мільярда даляраў за растваральнікі. У чым прычына нафтавых супярэчнасьцей? Чаго насамрэч дамагаецца Расея? Чым закончацца перамовы па нафце? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” журналістка газэты "Белорусы и рынок" Тацьцяна Манёнак зь Менску і экспэрт па пытаньнях энэргетыкі Дзьмітрый Балкунец з Масквы.