Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных выступіў з заявай адносна стасункаў афіцыйнага Менску з эўрапейскімі краінамі. Чаму беларускі бок настойвае на сваіх умовах размарожваньня адносін з Эўразьвязам? Чаму Менск тармозіць рэалізацыю пагадненьня аб памежным руху з Польшчай і Літвой? Якой дапамогі чакае ад Эўропы беларуская апазыцыя? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць старэйшы аналітык зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску і намесьнік старшыні Фонду “Свабода і дэмакратыя”, былы намесьнік пасла Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька з Варшавы.