10 верасьня ў Смаргонскім судзе былі асуджаныя беларускія мастакі, якія зладзілі акцыю ўшанаваньня памяці кіраўніка мясцовага антыкамуністычнага падпольля Расьціслава Лапіцкага. Госьцем перадачы адзін з асуджаных, кіраўнік мастацкай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў.