Што азначае адстаўка галоўнага прыхільніка адміністратыўнай эканомікі ў адміністрацыі прэзыдэнта Сяргея Ткачова? Ці можна сказаць, што кіраўніцтва краіны падыходзіць да неабходнасьці большых рынкавых пераўтварэньняў? На гэтыя пытаньні адказваюць эканаміст Леанід Злотнікаў і былы кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.