Чаму ўлады не скарысталіся амністыяй для вызваленьня хаця б некаторых палітвязьняў, а колькасьць палітзьняволеных наадварот павялічваецца? Якімі будуць хада і вынік парлямэнцкіх выбараў і якой будзе рэакцыя Эўразьвязу? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч, намесьнік дырэктара польскага Цэнтру міжнародных адносінаў Войцех -Смалінскі і экспэрт нямецкага цэнтру Бэртэльсмана Карнэліус Охман.