Ці рэальна дасягнуць сярэдні заробак у 500 даляраў? У чацьвер Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў давесьці да канца году сярэдні заробак па краіне да 500 даляраў. Наколькі рэалістычныя такія пляны? Якія наступствы гэта можа мець для эканомікі? Ці не справакуе гэта новы фінансавы крызыс? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” эканаміст Леанід Злотнікаў і экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук.