Нам піша Васіль Завадзкі з Маладэчна: "Хто ў Менску ці іншых гарадах Беларусі выйшаў на вуліцу, каб запатрабаваць вызваленьня палітвязьняў? Ды ніхто. Ня выйшлі і ня выйдуць. Не сасьпелі мы да палітычнай салідарнасьці..." Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.