Чаму вярнуліся паслы краін Эўразьвязу? Чаму Зьвяз не абумовіў вяртаньне вызваленьнем усіх палітвязьняў? Якую ролю ў дыпляматычным канфлікце паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам адыграла Расея і яе палітыка? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Сяргей Богдан, Андрэй Фёдараў і Раман Якаўлеўскі.