Вялікдзень – ці ня самае рытуальнае сьвята ў беларускім календары. У чым яго сакральны сэнс і што азначае выраз "пахрыстосавацца зь мёртвымі"? Чым пісанка адрозьніваецца ад скробанкі і як адзначалі Вялікдзень у Гулагу? На ўсе гэтыя пытаньні ў "Вольнай студыі" адказвае этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.