У панядзелак кіраўнік Беларусі сваім указам зацьвердзіў беларуска-расейскае пагадненьне аб стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. Чаму толькі цяпер, праз тры гады пасьля падпісаньня гэтае пагадненьне было зацьверджана? Ці пазбаўляецца Беларусь кантролю над сваёй супрацьпаветранай абаронай? Якія наступствы гэта можа мець для Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць былы міністар абароны Беларусі Павел Казлоўскі і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Аляксандр Алесін.