27 лютага на паседжаньні Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Бруселі было прынята рашэньне пашырыць санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асобаў. Ці прыносіць плён палітыка візавых санкцыяў, ці спадзяюцца ў Брусэлі такім чынам зьмяніць сытуацыю ў Беларусі? На гэтыя пытаньні адказваюць зь Менску – палітоляг Алесь Лагвінец, з Масквы – дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.