Скарачаць ці пашыраць візавыя санкцыі Эўразьвязу – што лепш? Які эфэкт маюць санкцыі? Якое маральнае абгрунтаваньне «падвойных стандартаў»? Калі будуць вызваленыя палітвязьні? Па гэтых тэмах у “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку: галоўны рэдактар інтэрнэт-часопісу «Новая Эўропа» Аляксандар Адамянц, экспэрт Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Павал Вусаў, журналіст Канстанцін Міхееў і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў