У апазыцыйным асяродзьдзі працягваецца дыскусія наконт удзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Ці варта апазыцыі ўключацца ў выбарчую кампанію? Што дае байкот выбараў? Ці магчыма дасягнуць адзінства апазыцыі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць намесьнік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і старшыня прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.